Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Acoustic Yellow Fest» распачаў сэрыю акустычных канцэртаў у Менску (фота)


Музычны фэстываль «Acoustic Yellow Fest» адбыўся 24-га кастрычніка ў рок-бары «Крылы» пры інфармацыйнай падтрымцы Радыё Свабода.
Музычны фэстываль «Acoustic Yellow Fest» адбыўся 24-га кастрычніка ў рок-бары «Крылы» пры інфармацыйнай падтрымцы Радыё Свабода.

Музычны фэстываль «Acoustic Yellow Fest» адбыўся 24-га кастрычніка ў рок-бары «Крылы» пры інфармацыйнай падтрымцы Радыё Свабода.

На канцэрце 24-га выступілі Сяргей Башлыкевіч, гурт «Голая Манашка», гурт «HURMA», гурт «Martin S».

Фэст наведалі больш за паўсотні чалавек. Мэта, паводле арганізатараў, дасягнутая — даць пляцоўку маладым гуртам (хай сабе акустычную) ды паказаць разнастайнасьць беларускай сучаснай рок-сцэны.

«Асноўная фішка — акустыка. Мы хацелі стварыць добрую атмасферу, каб людзі зноў і зноў хацелі прыходзіць на нашы канцэрты, каб добра адпачнуць у кампаніі сяброў пад добрую музыку, — распавядае Радыё Свабода адзін з арганізатараў і каардынатараў Арт Сядзібы Мікіта Броўка. — Нашыя канцэрты даказваюць, што на беларускіх музыкаў людзі ходзяць. Наша культура запатрабаваная, і калі на добры беларускі канцэрт людзі не прыходзяць — гэта абумоўлена хутчэй кепскім мэнэджмэнтам, чым адсутнасьцю цікавасьці да беларускіх выканаўцаў».



Плянуецца такія мерапрыемствы праводзіць прынамсі раз на месяц-два.

— Бліжэй да зімы плянуем правесьці Acoustic Snow Fest. Хочам запрасіць Рэспубліку Паліну і Колоса, але з музыкамі пакуль не дамаўляліся, — кажа Мікіта Броўка.



Радыё Свабода разыграла на канцэрце кніжкі зь Бібліятэкі Свабоды, дыскі зь песьнямі ад Саўкі і Грышкі ў выкананьні Лявона Вольскага, а таксама аўдыёкнігі «Майстроўня. Гісторыя аднаго цуду».



Фота Антон Сурапін
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG