Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Начная аБЛОГа” – 15 лютага


Агляд беларускага сеціва


У дзёньніку блогера trauch абмяркоўваюць вызваленьне Андрэя Клімава:

“Чаму б ня выпусьціць іх да выбараў у Палату, каб зарабіць індульгенцыю на прызнаньне вынікаў. Штосьці буйное насьпявае...”;

“Насьпявае пропуск у парлямэнт трох чалавек па Менску, і сямі па рэгіёнах. У сэнсе для поўнай перамогі дэмакратыі”.

Моладзевы грамадзка-палітычны актывіст Франак Вячорка зрабіў зварот у сваім сецявым дзёньніку з нагоды свайго адлічэньня з журфаку БДУ:

Сёньня загадам рэктара з фармулёўкай “за акадэмічную непасьпяховасьць” Франка Вячорку адлічылі з 3-га курсу ВНУ. Сам студэнт, у якога сэсія ды вакацыі, на працягу якіх можна пераздаць іспыты, супалі з адбыцьцём 15-суткавага адміністратыўнага арышту пасьля акцыі салідарнасьці 16 студзеня, сапраўднай прычынай лічыць сваю актыўную грамадзянскую пазыцыю.

Зварот:

“Студэнты, сябры, аднадумцы, паплечнікі.

Адлічэньне – не канец жыцьця, але дэманстрацыя сілы з боку сыстэмы. Супрацьстаяць сыстэме можа толькі салідарнасьць. Адлічылі мяне, Каліноўскага, Цішкевіч, адлічаць і ўсіх нядобранадзейных. Будуць браць толькі дупалізаў. І там зараз вельмі важна праявіць моладзевую і студэнцкую салідарнасьць”. Сярод іншага Франак Вячорка прапануе:

“--Акцыя збору подпісаў на журфаку ды БДУ...
--Улёткава-налепкавыя кампаніі...
--Нагадваць выкладнікам, якія ўскосна бралі ўдзел у адлічэньні, пра тое, што яны выратавалі сваю скуру коштам маёй...
--Міжнародная кампанія. Прыпыненьне ўсіх міжнародных сувязяў БДУ.

Прашу вас далучыцца і падтрымаць. Перамагаць можна толькі разам”.

Наведвальнікі сайту “Нашай Нівы” камэнтуюць адлічэньне Франака Вячоркі:

“Моладзь, атрымайце напачатку адукацыю, а пасьля хадзіце па бязглуздых мітынгах”.

“Сорамна за гэтую ВНУ”.

“Пакуль не забралі ў войска, у тэму было б "Беларускаму гальфстрыму" замуціць пераклад некалькіх частак расейскай нятленкі "ДМБ". Зь беларускімі рэаліямі, зразумела. Уяўляю дыялёг Кулі і Бомбы. Бомба: “Мяне з факультэту паліталЁгіі пагналі, кажуць – за прагулы і непасьпяховасьць...”

“Даеш бел-чырвона-белыя сцягі на беларускіх танках! :)”

На форумах парталу Tut.by абмяркоўваюць заяву Аляксандра Лукашэнкі пра ўвод Польшчай “карты паляка”. Кіраўнік краіны лічыць захады Польшчы спробай дэстабілізацыі сытуацыі ў Беларусі. Паводле “карты паляка”, кожны грамадзянін Беларусі, які нарадзіўся на тэрыторыі Заходняй Беларусі да 1945 году, альбо кожны, хто мае бацькоў ці дзядоў, народжаных на былых “крэсах всходніх”, будзе мець права на ільготнае атрыманьне польскай візы, паступленьня ў польскае ВНУ ці працаўладкаваньне на тэрыторыі Польшчы. Камэнтары да заявы Аляксандра Лукашэнкі:

“Увядуць халопаў з фальварку паны, ой, увядуць”;

“Зараз пачнуць ціснуць палякаў”.

Блогер tomat адшукаў і публікуе ў сваім дзёньніку спасылку на "Ганаровую клятву беларускага рок-музыканта”, прыдуманую адным з наведнікаў форуму “Музыкальнай газеты”:

“Я, пры ўступленьні ў шэрагі Ўсебеларускай музычнай рок-арганізацыі імя Лявона Артуравіча Вольскага, перад абліччам сваіх калегаў ўрачыста абяцаю: ...жыць, вучыцца, змагацца, граць і сьпяваць так, як ... вялікі Вольскі, як вучыць родная рок-партыя...” Цяпер трэба зацьвердзіць у Вольскага і можна зачытываць на “Рок-карнацыі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG