Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Забруджанасьць вады – у 2400 разоў болей за норму


Агляд недзяржаўнага друку Беларусі.


У сёньняшнім нумары “Комсомольская правда в Белоруссии” распавядае пра высокааплатныя прафэсіі Беларусі. Артыкул “Заробкі топ-мэнэджараў перасягнулі плянку ў 5 тысяч даляраў” тлумачыць, чаму гаманцы некаторых прафэсійных кіраўнікоў паболелі ў два разы. А таксама даводзіць, каму заходнія кампаніі плацілі больш і якія патрабаваньні да гэткіх супрацоўнікаў.

Пра трагічнае здарэньне на Камсамольскім возеры – матэрыял пад назвай “75-гадовы дзядуля на каньках праваліўся пад лёд”. Веніямін Вецер катаўся на возеры, бо ў Палацы спорту бракавала месца для разгону. Падрабязнасьці – у сёньняшнім нумары «Камсамолкі».

Газэта “Ганцавіцкі час” распавядае пра ўласныя пакуты ў матэрыялы “А закон для ўсіх адзін”. Выданьне існуе ўжо 7 год, але праблемы з доступам да афіцыйнай інфармацыі ўзьнікаюць увесь час. На мінулым тыдні журналісты атрымалі чарговую адмову ў акрэдытацыі пры Упраўленьні райвыканкама. Даходзіць да таго, што для журналіста – праблема на дзіцячы ранішнік патрапіць, – распавядае галоўны рэдактар газэты Пятро Гузаеўскі.

На старонках выданьня разьвіцьцё падзеяў у вёсцы Хатынічы. Вёска буйная, а ў ёй няма цэнтральнага водазабясьпячэньня. Мясцовыя жыхары змушаныя карыстацца вадой з калодзежаў. А вада гэтая, паводле дасьледаваньня санстанцыі, у 2400 разоў перавышае нормы ў паказьніках забруджаньня. Слова – Пятру Гузаеўскаму:

“Прадстаўнік санэпідэмстанцыі сказала, што ні ў якім разе, асабліва гэта датычыць сем'яў зь дзецьмі, - нельга карыстацца гэтай вадой, нават гатаванай. Купляць трэба ў крамах адмысловую. Бо вялікая небясьпека для здароўя ёсьць”.

Першая старонка “Нашага слова” згадвае памятныя даты для беларускай культуры і гісторыі. Тут зьмешчаныя матэрыялы, прысьвечаныя 250-годзьдзя з дня нараджэньня Юльяна Нямцэвіча, 140-годзьдзю Каруся Каганца і 80-годзя з дня нараджэньня Уладзіміра Дамашэвіча.

Аўтабіяграфічны аповед Уладзіміра Дамашэвіча распавядае пра недарэчнасьці і недакладнасьці ў ягоных творах. У матэрыяле Віктара Малноўскага – рэпартаж пра вялікія ўрачыстасьці ў Бабруйску з нагоды 200-годзьдзя Дуніна-Марцінкевіча.

Газэта распавядае пра акалічнасьці рэканструкцыі часткі старога гораду Менка. А таксама паведамляе пра абвешчаны ТБМ збор подпісаў за тое, каб у кастрычніку 2008 году ў продажы зьявіліся беларускамоўныя календары на наступны год.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG