Спадарыня: “Ай, як раней было прасьцей, на кожным кроку крамы былі адчыненыя, шапікі адчыненыя і гэтак далей. Можна было купіць усё на кожным кроку, а цяпер праблематычна. Усё зачынена. Трэбы некуды ехаць спэцыяльна. Па крамах хадзіць, шукаць, а раней усё можна было на прыпынку купіць. Вядома, стала цяжэй у гэтым пляне”.
Спадар: “Нельга браць работнікаў найманых, вось гэта галоўная праблема”.
Спадарыня: “Канкрэтных праблемаў не адчула. Таму што зачыніліся шапікі, якія прадавалі сынтэтычныя мыйныя сродкі, гэта ёсьць у крамах. У нас шмат крамаў і гандлёвых цэнтраў, дзе гэта ўсё ёсьць у продажы”.
Спадар: “Так, ёсьць такое. Іншым разам прыходзіш туды, дзе нешта можна было купіць, а там зачынена. У нас не даюць разьвівацца прыватнаму бізнэсу”.
Спадарыня: “Вядома, адчулі. Стала менш адчыненых гандлёвых пунктаў, таксама цяжкасьці з таварам, з набыцьцём тавару. Мы прызвычаіліся хадзіць у пэўныя месцы, а яны зачыненыя. Натуральна, мы шукаем нейкія іншыя месцы, дзе можна купіць тавар. Зь цяжкасьцю, але знаходзім”.
Спадар: “Нават тыя ж маршруткі. Раней было прасьцей дабрацца, а цяпер стала гэта ўсё... З транспартам таксама праблемы зьявіліся”.
Спадарыня сталага веку: “Праблемы мы адчуваем штодня. Дапусьцім, калі ў нас у мікрараёнах былі рынкі, цяпер яны ліквідуюцца. У крамах, па-першае, даражэй, па другое — яны далей”.
Двое маладых спадароў:
Спадар: “У прынцыпе, так. Цяпер я не працую. Раней працаваў”.
Карэспандэнт: “У індывідуальных прадпрымальнікаў?”
Спадар: “Вядома, цяпер не працую”.
Другі спадар: “Не, я працую на дзяржаўным прадпрыемстве. Але шмат маіх знаёмцаў работу страцілі”.
Карэспандэнт: “А вы асабіста сутыкаліся зь нейкімі праблемамі?”
Спадар: “Так, у прынцыпе так. На цэнах шмат што адбілася. Калі на рынках раней працавалі дваццаць-трыццаць чалавек, то цяпер два-тры, і цэны адпаведныя”.
Спадарыня сталага веку: “Пэнсіянэрам, якія кепска сябе адчуваюць, гэта наагул вялікая праблема. Ясна, адбіваецца і на нас. Цяпер базар гэты зачыняюць. Мне трэба кофту сабе набыць, я пайшла, на рынку таньней. Канечне, гэта дрэнна адбіваецца. Няхай бы людзі працавалі. Мне здаецца, гэтая акцыя з прадпрымальнікамі да дабра не давядзе”.