Гэтым разам старыя знаёмцы ды ідэйныя апанэнты Саўка і Грышка абмяркоўваюць пытаньні прыстойнасьці і маралі ў сучасным беларускім грамадзтве.
***
Саўка і Грышка. Мат
Грышка:
Дакладна я, Саўка, табе гавару:
Ад хамства стамілася ўся Беларусь.
З экрана хамяць – паратунку няма,
Таму і на вуліцах мат-перамат.
Саўка:
Мужык, Грышка, он патаму і мужык,
Што лезьці за словам в карман не прывык.
Ну, ўрэмені нету слава падбіраць,
Таму й вырываецца … тваю маць!
Грышка:
Ты, Саўка, цішэй! Тут багата жанчын.
Хаця і жанчыны, практычна, ні ў чым
Ад сільнага полу ў нас не адстаюць:
І лаюцца брыдка, і паляць, і п’юць.
Саўка:
А што ты хацеў, у нас эмансіпе!
Хоць слова такое ізьвесна цібе?
Каня астановіт, наварыт баршча,
У зеркала гляне: … я хараша!”.
Грышка:
Маўчы ты, Савелій, тут процьма дзяцей!
Хоць нашыя дзеці таксама ў бядзе.
Іх школа навучыць і піць, і курыць,
І словы брыдотныя ўслых гаварыць.
Саўка:
Ты знаеш, Грыгорый, ты сам памаўчы,
Ты не панімаеш дзяцей і мужчын!
Ну, жэншчын хаця б доўжан ты панімаць,
А не панімаеш іх, … тваю маць!
Іваногі: Капітан Іваногі. Вы пачаму, гражданін Грышка, нецэнзурна выражаецеся?
Грышка: Хто, я?! Ды я, наогул, ніколі…
Іваногі: Гражданін Саўка, вы гатовы засьвідзецельстваваць, што он выражаўся?
Саўка: Я? А пачаму я?
Іваногі: Ну, тагда пайдзёце па этаму жа дзелу…
Саўка: Мінутачку! Я гатовы! Гатовы. Грышка ругаўся матам…
Іваногі: Вот і харашо…
Саўка: А яшчо он размахіваў рукамі…
Іваногі: Атлічна…
Саўка: А яшчо он сапраціўляўся і правацыраваў драку сь міліцыяй…
Іваногі: Ой, как харашо…
Саўка: А яшчо…