Напярэдадні 25-й гадавіны чарнобыльскай трагедыі Аляксандар Лукашэнка чарговым разам заявіў, што атамная электрастанцыя жыцьцёва неабходная, таму яна будзе пабудаваная. Тым самым ён падвёў рысу пад дыскусіяй пра апраўданасьць будаўніцтва ў Беларусі ўласнай АЭС. Пры гэтым Лукашэнка запэўніў, што праект першай беларускай АЭС цалкам бясьпечны і, паводле надзейнасьці, параўнальны хіба з касьмічнымі тэхналёгіямі. Але незалежныя экспэрты маюць свае меркаваньні.
"Тыя, хто выступаюць супраць АЭС, – гэта людзі купленыя нашымі канкурэнтамі", -- заявіў Аляксандар Лукашэнка падчас пасланьня беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу 21 красавіка:
"Усе інсынуацыі, якія сёньня раскручваюцца ў краіне, на 95% робяць людзі купленыя. Я нічога ня маю супраць: гэта нашы людзі, нашы суседзі. Але чаму літоўцы так абураныя тым, што мы будуем атамную станцыю? Чаму палякі так перажываюць? Дык вы ж самі заплянавалі і гатовыя будаваць атамную станцыю! Адказ просты: канкурэнцыя. Толькі ў гэтым прычына. Дык навошта мы сёньня раздуваем гэты пажар? Нам патрэбная атамная электрастанцыя. Гэта супэрсучасныя тэхналёгіі і з гэтым можна параўнаць толькі тэхналёгіі касьмічныя".
Раней былі зьвесткі, што рэактар, які бярэцца ўзьвесьці на Астравецкай пляцоўцы расейская карпарацыя "Росатом", насамрэч зьяўляецца экспэрымэнтальным. У адмыслоўцаў узьнікае пытаньне: чаму палігонам для экспэрымэнтаў павінна быць менавіта Беларусь? Прадстаўнік Аб'яднанага інстытуту энэргетычных і ядзерных дасьледаваньняў "Сосны" Барыс Папоў тлумачыць:
"Гэта не экспэрымэнтальны рэактар, гэта інавацыйны праект. І гэта вялікая розьніца. Інавацыя ў тым, што яго магутнасьць ад 1000 мэгават. Менавіта такія рэактары зараз функцыянуюць ў Расеі. У Кітаі – магутнасьць, фарсіраваная да 1200 мэгават. Такі апарат пакуль сапраўды нідзе непабудаваны, але ён будуецца на Балтыйскай, на Ленінградзкай і на Новаваронескай атамных станцыях. Усё астатняе – ня наша пытаньне. Мы не вырашаем пытаньне выбару праекту. Але магу сказаць: гэта вельмі добры праект, ён валодае высокімі паказьнікамі па бясьпецы, што правяраецца адпаведнымі праграмамі і экспэртамі".
Свае паслугі ў праектаваньні першай беларускай АЭС прапаноўвалі ўсясьветна вядомыя кампаніі, якія маюць багаты досьвед ўзьвядзеньня такіх спэцыфічных аб'ектаў у Эўропе і ЗША. Аднак паабяцаны Расеяй 9-мільярдны крэдыт і будаўніцтва "пад ключ" сталі для беларускага кіраўніцтва вырашальным аргумэнтам.
Між тым, аналітыкі канстатуюць, што вакол атамных перамоваў вельмі шмат таямніцаў: усе пытаньні вырашаюцца за зачыненымі дзьвярыма, а грамадзкасьць ставіцца толькі перад фактам таго ці іншага рашэньня. Як лічыць экспэрт у галіне атамных тэхналёгій Юры Варонежцаў, пры такім раскладзе нельга скідваць магчымасьць карупцыйных схемаў, калі робіцца бачнасьць кіпучай дзейнасьці, але насамрэч мэты перасьледуюцца іншыя:
"Я не хацеў бы, каб мяне абвінавацілі ў тым, што я на кагосьці нібыта паклёпнічаю, але я дастаткова добра знаёмы з тым, што ў сьвеце называецца "ядзернай мафіяй". І з рэальных фактаў ведаю, што гэта вельмі зручны спосаб "расьпілу" бюджэтных грошай. То бок, пачнём нештарабіць, укладзем мільярды паўтара, а потым гэта ўсё ціхенька спусьціцца на тармазах, сыдзе ў цень. Таму застаецца толькі сачыць, глядзець, бо гэта тычыцца ўсіх нас, і ў першую чаргу нашых дзяцей".
Астравецкі актывіст кампаніі супраць узьвядзеньня атамнай станцыі Мікола Ўласевіч трымаецца аналягічнай думкі і лічыць, што праект стагодзьдзя можа абярнуцца звычайным падманам: "Канкрэтная купка людзей хоча на ўсім гэтым пагрэць рукі, аблапошыўшы Беларусь і беларускі народ на многія мільярды даляраў. Цяпер называецца сума ў 9 мільярдаў, але па-сутнасьці, калі яны пачнуць будаваць, то можна будзе аўтаматычна павялічваць суму ўдвая, бо ніколі яшчэ за першапачаткова названыя сродкі справа не завяршалася. Затым яны накручваюць, накручваюць, і ўсё гэта паступова раскрадуць па сваіх кішэнях. А нам, нашым дзецям і нават унукам за гэтую авантуру давядзецца яшчэ разьлічвацца".
Экспэрты зьвяраюць увагу, што нядаўняя аварыя на японскай станцыі Фукусіма яшчэ раз прадэманстравала, наколькі тонкая мяжа паміж дэкляраванай выгадай ад выкарыстаньня мірнага атаму і наступствамі, якія будуць перасьледаваць многія наступныя пакаленьні.
"Тыя, хто выступаюць супраць АЭС, – гэта людзі купленыя нашымі канкурэнтамі", -- заявіў Аляксандар Лукашэнка падчас пасланьня беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу 21 красавіка:
"Усе інсынуацыі, якія сёньня раскручваюцца ў краіне, на 95% робяць людзі купленыя. Я нічога ня маю супраць: гэта нашы людзі, нашы суседзі. Але чаму літоўцы так абураныя тым, што мы будуем атамную станцыю? Чаму палякі так перажываюць? Дык вы ж самі заплянавалі і гатовыя будаваць атамную станцыю! Адказ просты: канкурэнцыя. Толькі ў гэтым прычына. Дык навошта мы сёньня раздуваем гэты пажар? Нам патрэбная атамная электрастанцыя. Гэта супэрсучасныя тэхналёгіі і з гэтым можна параўнаць толькі тэхналёгіі касьмічныя".
Раней былі зьвесткі, што рэактар, які бярэцца ўзьвесьці на Астравецкай пляцоўцы расейская карпарацыя "Росатом", насамрэч зьяўляецца экспэрымэнтальным. У адмыслоўцаў узьнікае пытаньне: чаму палігонам для экспэрымэнтаў павінна быць менавіта Беларусь? Прадстаўнік Аб'яднанага інстытуту энэргетычных і ядзерных дасьледаваньняў "Сосны" Барыс Папоў тлумачыць:
"Гэта не экспэрымэнтальны рэактар, гэта інавацыйны праект. І гэта вялікая розьніца. Інавацыя ў тым, што яго магутнасьць ад 1000 мэгават. Менавіта такія рэактары зараз функцыянуюць ў Расеі. У Кітаі – магутнасьць, фарсіраваная да 1200 мэгават. Такі апарат пакуль сапраўды нідзе не
Гэта не экспэрымэнтальны рэактар, гэта інавацыйны праект
Свае паслугі ў праектаваньні першай беларускай АЭС прапаноўвалі ўсясьветна вядомыя кампаніі, якія маюць багаты досьвед ўзьвядзеньня такіх спэцыфічных аб'ектаў у Эўропе і ЗША. Аднак паабяцаны Расеяй 9-мільярдны крэдыт і будаўніцтва "пад ключ" сталі для беларускага кіраўніцтва вырашальным аргумэнтам.
Між тым, аналітыкі канстатуюць, што вакол атамных перамоваў вельмі шмат таямніцаў: усе пытаньні вырашаюцца за зачыненымі дзьвярыма, а грамадзкасьць ставіцца толькі перад фактам таго ці іншага рашэньня. Як лічыць экспэрт у галіне атамных тэхналёгій Юры Варонежцаў, пры такім раскладзе нельга скідваць магчымасьць карупцыйных схемаў, калі робіцца бачнасьць кіпучай дзейнасьці, але насамрэч мэты перасьледуюцца іншыя:
"Я не хацеў бы, каб мяне абвінавацілі ў тым, што я на кагосьці нібыта паклёпнічаю, але я дастаткова добра знаёмы з тым, што ў сьвеце называецца "ядзернай мафіяй". І з рэальных фактаў ведаю, што гэта вельмі зручны спосаб "расьпілу" бюджэтных грошай. То бок, пачнём нешта
застаецца толькі сачыць, глядзець, бо гэта тычыцца ўсіх нас
Астравецкі актывіст кампаніі супраць узьвядзеньня атамнай станцыі Мікола Ўласевіч трымаецца аналягічнай думкі і лічыць, што праект стагодзьдзя можа абярнуцца звычайным падманам: "Канкрэтная купка людзей хоча на ўсім гэтым пагрэць рукі, аблапошыўшы Беларусь і беларускі народ на многія мільярды даляраў. Цяпер называецца сума ў 9
нам, нашым дзецям і нават унукам за гэтую авантуру давядзецца яшчэ разьлічвацца