Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Калінкіна: выступ Лукашэнкі значна спакайнейшы, чым было раней


Сьвятлана Калінкіна
Сьвятлана Калінкіна
У сваім пасланьні кіраўнік краіны Аляксандр Лукашэнка заявіў, што "грамадзяне, якія наўмысна дэстабілізуюць сытуацыю ў грамадзтве, павінны несьці адказнасьць за распаўсюд чутак". "Трэба стварыць такія ўмовы, каб правакатары, аматары сеяць паніку не знаходзілі сабе месца".

Камэнтуючы заявы кіраўніка краіны, шэф-рэдактар газэты "Народная воля" Сьвятлана Калінкіна сказала:

"Тут у адну кучу зьмяшана ўсё. Бо, з аднаго боку, я цалкам падтрымліваю Аляксандра Лукашэнку, што тыя, хто ў нашым грамадзтве спрабуе правесьці нейкія рысы, за якімі правільныя і няправільныя грамадзяне Беларусі, нашы і ня нашы, пятая калёна ці трэцяя калёна, — насамрэч яны павінны несьці адказнасьць. І тое, што апошнім часам мы бачылі на дзяржаўных тэлеканалах, — гэта проста выходзіць за ўсе межы прыстойнасьці і паводзінаў у спакойнай краіне.

Я цалкам за тое, каб гэтая гістэрыка была спыненая. У першую чаргу гэта павінен зрабіць Лукашэнка. Дарэчы, яго сёньняшні выступ значна спакайнейшы, чым было раней. А калі казаць пра жаданьне наступіць на незалежную інфармацыю, незалежныя СМІ, незалежных журналістаў, — гэта традыцыйная спроба беларускіх уладаў, калі пагаршаецца сытуацыя. Калі яны чакаюць, што будуць нейкія выступленьні, незадаволенасьць насельніцтва, тады заўсёды пачынаюць з пагрозаў незалежным СМІ. Таму Лукашэнка, з аднаго боку, разумее праблему, а з другога боку — зьбіраецца дзейнічаць і раіць сваім падначаленым дзейнічаць старымі мэтадамі. Гэта ні да чога не прывядзе, бо мы жывем у сытуацыі інфармацыйнага буму, дзе цэнзура проста немагчымая".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG