Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Калякін: гэта лямант чалавека, які разгубіўся


Сяргей Калякін
Сяргей Калякін
Так ацэньвае пасланьне кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі старшыня партыі "Справядлівы сьвет" Сяргей Калякін:

"Нічога канкрэтнага няма ў выступе Лукашэнкі. Няма ні захадаў, ні адказаў. Ёсьць лямант. Лямант чалавека, які разгубіўся і ня ведае, што яму рабіць".

Паводле Лукашэнкі, павялічваецца зьнешні ціск і, маўляў, калі "нас будуць спрабаваць нахіліць, паставіць на калені і потым выдаліць — мы будзем супраціўляцца". Сяргей Калякін, камэнтуючы гэта, сказаў:

"Які ціск? Што, сёньня нехта забараніў купляць беларускія тавары? Ці забаранілі іншыя магчымасьці? Так, сёньня чыноўнікаў, якія не паважаюць правы грамадзянаў, пазбавілі права езьдзіць па Эўропе і карыстацца тымі правамі, якія грамадзяне маюць у дэмакратычнай краіне. Вось і ўсё. Які іншы ціск адбываецца на Беларусь? Ну, не даюць грошай, бо ўжо ня вераць, што гэтыя грошы можа нехта вярнуць. Які ціск? Гэта ўсё балбатня".

Камэнтуючы выказваньні Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што залішняя дэмакратыя прывяла да трагічных падзеяў у Менску, спадар Калякін сказаў:

"Гэта ўсё нейкі слоўны панос. Пры чым дэмакратыя да той сытуацыі, якая склалася? Пры чым дэмакратыя да таго, што няма валюты ў краіне, што цэны вырасьлі амаль у 1,3 раза? Пры чым тут дэмакратыя, што зьменшыліся заробкі? Лукашэнка ж сказаў, што няма ніякіх сьведчаньняў, што тэракт вядзе да палітыкаў ці крыміналу. Пры чым тут дэмакратыя? Гэта кіраўніцтва краіны давяло да гэтай цяжкай сытуацыі. Відаць, Лукашэнку няма пра што казаць? Бо ён ня ведае ніякага выйсьця з таго становішча, у якое сёньня трапіла Беларусь, яе эканоміка, сацыяльная сфэра. Таму яму трэба сыходзіць з пасады, якую ён займае, бо ён ня бачыць шляхоў выйсьця з той цяжкай сытуацыі, у якую ён завёў краіну. Вось пра гэта яму трэба казаць. А не казаць, што ў гэтым вінаватая нейкая дэмакратыя".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG