Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея пабудуе Ўкраіне "бясьпечную" АЭС


Чарнобыльская АЭС
Чарнобыльская АЭС
Расея абяцае ўчыніць усе сучасныя захады бясьпекі пры пабудове новых энэргаблёкаў на Хмяльніцкай атамнай электрастанцыі ва Ўкраіне.

Пра гэта заявіў віцэ-прэм'ер Расеі Ігар Сечын на саміце ў пытаньнях бясьпечнага і інавацыйнага выкарыстаньня атамнай энэргіі, які прайшоў сёньня ў Кіеве. Саміт праходзіў паралельна зь міжнароднай донарскай канфэрэнцыяй для пераадоленьня наступстваў Чарнобыльскай катастрофы. Мерапрыемствы ва ўкраінскай сталіцы, прымеркаваныя да 25-х угодкаў аварыі, прадоўжацца да канца тыдня .

У мінулым месяцы расейская дзяржаўная карпарацыя Росатом распачала падрыхтоўчыя працы па дабудове 3-га і 4-га рэактараў на Хмяльніцкай АЭС. Будаўніцтва, як і ў выпадку з плянаванай АЭС у Беларусі, фінансуецца за кошт расейскага крэдыту.

На сёньняшні дзень Украіна мае чатыры дзейныя атамныя электрастанцыі. Чарнобыльская АЭС працягвала працаваць да канца 2000-га году. Работы па яе ліквідацыі дагэтуль незакончаныя.
XS
SM
MD
LG