Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна сабрала ад донараў 550 мільёнаў эўра


Так выглядае праект закрыцьця саркафагу
Так выглядае праект закрыцьця саркафагу
На донарскай канфэрэнцыі ў Кіеве, якая адбываецца напярэдадні 25-й гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС, сабрана каля 550 мільёнаў эўра. Пра гэта пасьля завяршэньня працы канфэрэнцыі журналістам паведаміў украінскі прэзыдэнт Віктар Януковіч. Януковіч сказаў, што на тле ранейшых падобных канфэрэнцый гэта стала беспрэдэнтным прарывам.

Старшыня Эўракамісіі Жазэ Мануэль Барозу , выступаючы ў Кіеве, нагадаў, што на завяршэньне чарнобыльскіх праектаў патрэбна сабраць 740 мільёнаў эўра. Галоўнымі зь іх зьяўляюцца праекты стварэньня новага накрыцьця над старым саркафагам і складу выкарыстанага паліва.
XS
SM
MD
LG