Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЭЗ выдаткуе 110 мільёнаў эўра на чарнобыльскія праекты


Пра гэта заявіў кіраўнік Эўракамісіі Жазэ Мануэл Барозу падчас перамоваў у Кіеве з прэзыдэнтам Украіны Віктарам Януковічам.

Барозу, які прыбыў сёньня ва Ўкраіну з двухдзённым візытам, заўтра прыме ўдзел у міжнароднай канфэрэнцыі "25 гадоў Чарнобыльскай катастрофы. Бясьпека будучыні".

Украінскія ўлады разьлічваюць, што ім удасца сабраць яшчэ 740 мільёнаў эўра для збудаваньня ахоўнай канструкцыі над разбураным чарнобыльскім рэактарам, а таксама для будаўніцтва сховішча адпрацаванага ядзернага паліва.

Украіна плянуе завяршыць усе чарнобыльскія праекты да ліпеня 2015 году.
XS
SM
MD
LG