Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новы кіраўнік офісу АБСЭ прыбыў у Менск


Сёньня ў Менск прыляцеў новы кіраўнік місіі АБСЭ ў Беларусі — нямецкі дыплямат Ганс-Ёган Шміт.


Ён заменіць на гэтай пасадзе швэдзкага дыплямата Акэ Пэтэрсана, які пакінуў Беларусь яшчэ ў жніўні.

Да свайго новага прызначэньня спадар Шміт ачольваў аддзел культурных сувязяў у Міністэрстве замежных справаў Нямеччыны. А раней працаваў намесьнікам амбасадара Нямеччыны ва Ўкраіне.

Праз два тыдні Менск пакіне і дыплямат з Армэніі Ваграм Абаджан, які ў адсутнасьць Акэ Пэтэрсана кіраваў офісам.

Спадар Шміт — чацьверты па ліку кіраўнік менскага офісу АБСЭ. Раней гэтыя функцыі выконвалі нямецкія дыпляматы Ганс-Георг Вік, Эбергард Гайкен і Акэ Пэтэрсан.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG