Нагадаем, моладзевага актывіста прызналі вінаватым у парушэньні рэжыму адбыцьця пакараньня і асудзілі на паўтара года зьняволеньня. Раней Артур Фінькевіч адбываў “хімію” ў Магілёўскай спэцкамэндатуры. Да заканчэньня тэрміну яму заставаўся месяц.
“Я перакананая, што ў ягоных дзеяньнях не было мэты парушаць рэжым адбыцьця пакараньня”, — кажа адвакатка актывіста Ганна Бахціна.
Летась у Менску быў створаны камітэт падтрымкі Артура Фінькевіча, у які ўвайшлі вядомыя грамадзкія дзеячы, прадстаўнікі моладзевых арганізацый і апазыцыйных партый. Камітэт патрабуе тэрміновага вызваленьня палітычнага вязьня Артура Фінькевіча.
Паседжаньне ў Магілёўскім абласным судзе пачнецца а 10 гадзіне раніцы.