Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Ягоны подзьвіг не забудуць працоўныя Аўганістану...”


Перадача "Цытаты мінулага". Вось на якія факты зьвярнулі ўвагу беларускія газэты ў першы дзень лютага розных гадоў.


“Віцебскі пролетарый” у 1938 годзе паведамляе са сходу актыву мэдработнікаў гораду: “Ворагі народа, якія арудвалі ў мінулым кіраўніцтве горсовета, зрывалі нармальную работу ўстаноў аховы здароўя. Па-шкодніцку праводзілася будаўніцтва. Пабудаваныя яслі і радзільны дом, не могуць быць зданы ў эксплаатацыю таму, што ў іх няма вады і электрычнага асвятлення. Сход падкрэсліў неабходнасць у далейшым павесці самую энергічную работу па ліквідацыі вынікаў шкодніцтва ў галіне аховы здароўя”.

На старонках “ЛіМу” ў 1958 годзе настаўнік М.Карпачоў піша пра неабходнасьць выданьня кнігі “Беларускія пісьменьнікі аб роднай мове”: “У зборніку варта змясціць асобныя вершы і ўрыўкі з твораў беларускіх пісьменьнікаў, у якіх выказваюцца думкі аб роднай мове... Гэтае выданне павінна быць масавым і танным. Інстытуту мовазнаўства Акадэміі навук БССР і праўленьню Саюза пісьменьнікаў БССР патрэбна прыкласці ўсе намаганні, каб у бліжэйшы час прыступіць да выдання гэтай кнігі, якую так чакае наш чытач”.

* “Вечерний Минск” у 1988 годзе адзначае: “Ордэн Чырвонага Сьцягу, якім узнагароджаны Ўладзімер Скакун, ягоныя лісты, шматлікія дакумэнты, атрыманыя з вайсковай часьці, дзяржаўных устаноў, пільна зьберагаюцца ў бацькоў. “Ваш сын, верны воін-інтэрнацыяналіст, — гаворыцца ў адным з дакумэнтаў, — праявіў стойкасьць і мужнасьць. Ягоны подзьвіг ніколі не забудуць працоўныя Аўганістану, якія будуюць новае жыцьцё на сваёй старажытнай зямлі”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG