Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Андрэю Кіму пагражае да 6 гадоў зьняволеньня


Актывіста незарэгістраванай моладзевай арганізацыі “Ініцыятыва” Андрэя Кіма абвінавачваюць у крымінальнай справе паводле артыкулу 364 "Гвалтоўныя дзеяньні ў дачыненьні да супрацоўніка міліцыі".

Яго трымаюць пад вартай у Менскім сьледчым ізалятары на вуліцы Валадарскага. Кіма затрымалі 21 студзеня падчас шэсьця прадпрымальнікаў на плошчу Незалежнасьці. Пасьля адбыцьця 10 сутак арышту міліцыянты 31 студзеня адвезьлі ў яго ў пракуратуру Цэнтральнага раёну Менску на допыт. Паводле абвінавачваньня, Кім у часе затрыманьня ўдарыў супрацоўніка міліцыі. Па гэтым артыкуле Кіму можа пагражаць да 6 гадоў пазбаўленьня волі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG