“Оршанский вестник”, год 1918. Газэта друкуе радыётэлеграму са Стаўкі: “Аб’яўляем для агульнага ведама копію тэлеграмы тав. Крыленкі атрыманую 29 студзеня 1918 году ў 8 гадз. раніцы. Мір. Вайна скончана. Расея больш не ваюе... Канец клятай бойні. Армія з гонарам несла тры з паловай гады пакуты, дачакалася заслужанага адпачынку. Дэмабілізацыя арміі гэтым аб’яўляецца. Прашу таварышаў салдат спакойна чакаць прызначэньня тэрмінаў сваёй адпраўкі”.
“Бацькаўшчына” на гэтым тыдні 1958 году зьмясьціла фэльетон радыё “Вызваленьне” аб візыце ў Менск Мікіты Хрушчова: “32 новых герояў і аж 4970 мэдаляў атрымала Беларусь ад Хрушчова! Гэта вам, Грамадзяне, не дразды ў макунішчы! Праўда, беларускія трактары, самаходы, лён, пянька, сала і іншае дабро праз Маскву ідуць у Эгіпет, Сырыю, Кітай ды іншыя далёкія краіны, але затое сам Хрушчоў прывозіць з Масквы ў Менск вагоны дыплёмаў і мэдаляў. Значыцца, разрахунак чысты...”
* “Свободные новости” ў 1998 годзе пішуць: “Падтрымліваючы рашэньне некалі аднаго зь вядучых айчынных бізнэсоўцаў (на радзіме рознагаліновыя прадпрыемствы “Пушэ” забясьпечвалі працай больш за 5 тысяч чалавек), інтэлектуальная праслойка рэспублікі зьвярнулася з заявай на адрас кіраўніцтва суседняй дзяржавы, у якой канстатуецца: калі Аляксандар Пупейка будзе выдадзены беларускім уладам, усе працэдуры па ягонай справе набудуць характар палітычнага фарсу... Нагадаем, што ў вэрсіі беларускіх абвінаваўцаў Аляксандар Пупейка выступае буйным раскрадальнікам банкаўскай, а таму дзяржаўнай уласнасьці”.
Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі