Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каталікі рыхтуюцца да тэлемосту з Ватыканам


Каталіцкі касьцёл у Беларусі ўпершыню ў сваёй гісторыі правядзе тэлемост з Ватыканам. Наўпроставая тэлесувязь з Апостальскай Сталіцай будзе ўсталяваная ў менскім архікатэдральным касьцёле імя Найсьвяцейшай Панны Марыі. Падзея прымеркаваная да VІ Эўрапейскага дня студэнтаў 1 сакавіка.


Як паведамляе каталіцкі інтэрнэт-сайт, тэлемост праводзіцца штогод падчас Вялікага посту. Сёлета ў малітве з Бэнэдыктам XVI у Ватыкане будзе ўдзельнічаць моладзь з Румыніі (Бухарэст), Італіі (Нэапаль), Францыі (Авіньён), Гішпаніі (Таледа), Вялікабрытаніі (Эдынбург), ЗША (Нью-Йорк), Кубы (Гавана), Бразыліі (Апарэсыда), Мэксыкі (Мэхіка), Эквадору (Лоха) і Беларусі (Менск).

Пра магчымасьць правядзеньня тэлемосту Беларусь-Ватыкан мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч паведаміў яшчэ падчас сваёй першай прэсавай канфэрэнцыі ў якасьці кіраўніка каталіцкага касьцёлу ў Беларусі, якая адбылася летась 8 кастрычніка. Тады ж архібіскуп таксама выказаў спадзяваньне на падпісаньне канкардату – дамовы аб супрацоўніцтве паміж Беларусьсю і Ватыканам. Акрамя таго, Тадэвуш Кандрусевіч паведаміў, што Менск з афіцыйным візытам мае наведаць дзяржсакратар Ватыкану Тарчызыё Бэртонэ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG