Паводле актывіста антыядзернай групы Андрэя Юркова, сваю пазыцыю спадар Анікееў аргумэнтаваў тым, што пастанова пра месца будаўніцтва АЭС яшчэ не прынятая.
“Сабраныя подпісы мы дашлем у Палату прадстаўнікоў, урад Беларусі ды адміністрацыю прэзыдэнта. Збор подпісаў працягнем”, — паведаміў “Свабодзе” Андрэй Юркоў.
Адна зь меркаваных пляцовак для будаўніцтва АЭС знаходзіцца ў Горацкім раёне паблізу вёскі Кукшынава, за 15 кілямэтраў ад Горак, за 50 — ад Магілёва і за 30 кілямэтраў ад беларуска-расейскай мяжы.
Паводле афіцыйных паведамленьняў, распачаць будоўлю АЭС зьбіраюцца ўжо сёлета.