Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасада ЗША заклікае вызваліць палітзьняволеных


Амбасада ЗША ў Беларусі зрабіла заяву ў зьвязку з пратэстамі 21 студзеня і прысудам журналісту Аляксандру Зьдзьвіжкову.


Прадстаўнікі амбасадаў ЗША і іншых краінаў назіралі за акцыямі пратэсту, якія прайшлі 21 студзеня на плошчах Кастрычніцкай і Незалежнасьці ў Менску.

Як гаворыцца ў заяве амбасады ЗША, “арышты і сілавы разгон мірных дэманстрантаў ёсьць абмежаваньнем асноўных правоў чалавека”.

Амбасада выказвае таксама глыбокую занепакоенасьць у зьвязку зь “неабгрунтаваным асуджэньнем незалежнага журналіста Аляксандра Зьдзьвіжкова”.

Амэрыканскі бок працягвае заклікаць улады дазволіць беларускім грамадзянам без абмежаваньняў карыстацца правамі чалавека, уключаючы права на свабоду выказваньня.

Як і раней, амбасада ЗША выказвае занепакоенасьць станам усіх зьняволеных, якіх трымаюць за кратамі паводле палітычна матываваных абвінавачаньняў, і заклікае беларускія ўлады неадкладна іх вызваліць.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG