Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У калёніі адмовіліся перадаць Дашкевічу кнігі Пазьняка


Сябра Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ Алесь Чахольскі вырашыў павіншаваць з Калядамі палітвязьняў Артура Фінькевіча і Зьмітра Дашкевіча. Ён даслаў абодвум заказным лістом кнігі лідэра КХП БНФ Зянона Пазьняка.


У Магілёўскім сьледчым ізалятары кнігі прынялі, а ў Шклоўскай папраўчай калёніі адмовіліся.

Алесь Чахольскі: “Даслаў ім кнігі “Новае стагодзьдзе” і “Вялікае княства” Зянона Пазьняка. Таксама ўклаў ягоны выступ “Асьвета і сіла” на лістападаўскім сойме, пару капэртаў, каб дачакацца адказу, і свае віншаваньні са сьвятамі. Пажадаў ім моцы духу і каб яны хутчэй выйшлі на свабоду.

Празь некаторы час я атрымаў з Магілёва паведамленьне, што ліст 8 студзеня атрыманы ў сьледчым ізалятары не Фінькевічам, а нейкім лейтэнантам. Я ня ведаю, ці перадалі яго Артуру. А ўчора я атрымаў са шклоўскай папраўчай калёніі № 17 сваю капэрту з наступнай прыпіскай. “Папраўчая калёнія № 17 ад атрыманьня адмовілася. Перасылаць дазволена толькі канцылярскія прылады. Выпіска з паштовых правілаў і правілаў унутранага распарадку папраўчых установаў”.

Я лічу, што ўсё гэта зьвязана зь імем нашага старшыні Зянона Станіслававіча Пазьняка. Яны баяцца, каб нават ягоныя словы дайшлі да вязьняў”, — лічыць Алесь Чахольскі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG