Паводле Турмэра, калі б Вугоршчына вярнулася да сацыялізму, то яе дабрабыт істотна вырас бы. 55-гадовы вугорскі камуніст перакананы, што ніколі ягоныя суайчыньнікі не жылі так добра, як у часы Вугорскай Народнай Рэспублікі (1949—1989 гг.). Сёньня ж на радзіме Турмэра, паводле ягоных словаў, пануе “дыктатура грошай”, у выніку “нэалібэралізму” “краіна страціла чалавечае аблічча”.
Д’юла Турмэр марыць, што неўзабаве яго партыя, вельмі малапапулярная сярод насельніцтва, усё ж трапіць у вугорскі парлямэнт, піша Die Presse.
Д’юла Турмэр наведаў Беларусь летась у лістападзе. У часе свайго выступу на Міжнароднай канфэрэнцыі камуністычных і працоўных партый, прысьвечанай 90-годзьдзю Кастрычніцкай рэвалюцыі, ён заклікаў прысутных падтрымліваць палітыку Аляксандра Лукашэнкі і выступіць супраць санкцыяў ЗША і ЭЗ.