Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Віцебску затрымалі ўдзельнікаў акцыі пратэсту


У Чыгуначным РАУСе дапыталі намесьніка старшыні РГА «Пэрспэктыва» Анатоля Шапавалава. На яго склалі пратакол пра ўдзел у несанкцыянаванай акцыі у Менску 10 студзеня. У Кастрычніцкі РАУС дастаўлены прадпрымальнік Сяргей Парсюкевіч. Паводле началькіка райаддзелу міліцыі Андрэя Пракаповіча, прадпрымльнік затрыманы і будзе сёньня ноччу дастаўлены у Маскоўскі райаддзел Менску.
Сяргей Парсюкевіч ёсьць сябрам стваранага руху «За Свабоду!». Каб падтрымаць яго, ля Кастрычніцкага РАУС сабралася некалькі дзесяткаў чалавек – прадпрымальнікаў і дэмакратычных актывістаў. Сябры сабралі грошы, каб перадаць для затрыманага ежу і лекі, бо Сяргей Парсюкевіч хварэе на астму. Таксама прысутныя склалі калектыўную скаргу на дзеяньні работнікаў міліцыі, бо лічаць затрыманьне Парсюкевіча незаконным.
Затрыманага ранней намесьніка старшыні РГА «Пэрспэктыва» Анатоля Шапавалава пакуль адпусьцілі. Ён не выключае, што пад увагу міліцыянтаў бліжэйшымі днямі могуць трапіць іншыя ўдзельнікі прадпрымальніцкай акцыі зь Віцебску, якіх было 10 судзеня ў Менску ня менш як 30 чалавек.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG