Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасада ЗША асуджае сёньняшнія прысуды


"Няма ніякіх апраўданьняў зьбіцьцю і затрыманьням людзей", сказаў нашаму радыё часова павераны ў справах ЗША Джонатан Мур у Маскоўскім раённым судзе Менску.


Часова павераны ў справах ЗША Джонатан Мур, які разам з многімі палітыкамі і дыпляматамі знаходзіцца ў Маскоўскім раённым судзе Менску, даў камэнтар нашаму карэспандэнту з нагоды сёньняшніх судовых працэсаў над удзельнікамі мітынгу 10 студзеня.

“Амбасада ЗША асуджае прысуды па гэтых справах. Няма ніякай прычыны, каб забараняць гэтым людзям выказваць свой пункт гледжаньня мірным шляхам. Разам з калегамі мы ўчора назіралі за пратэстам на Кастрычніцкай плошчы, і нам відавочна, што ўдзельнікі гэтага пратэсту мірна выказвалі свой пункт гледжаньня. Няма ніякіх апраўданьняў зьбіцьцю і затрыманьням людзей, якія ўчора там былі. Тым больш дзіўна, што затрыманыя — тыя ж самыя людзі, якія прадставілі пэтыцыю пратэсту Мядзьведзевай. І вось адказ — сёньня яны тут без адвакатаў, без падтрымкі, без прысутнасьці людзей у залі суду. І судзьдзі выступаюць у якасьці пракурораў ”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG