За савецкім часам былі афіцыйна ўстаноўленыя крытэры выдзяленьня службовага жытла. Вось што кажа былы начальнік юрыдычнага ўпраўленьня Савета Міністраў Валеры Фадзееў:
“Як правіла, службовае жытло даецца тым людзям, якія павінны жыць непадалёк ад месца працы. Да прыкладу, чалавек працуе сантэхнікам, таму ён павінен жыць непадалёк, каб яго маглі выклікаць на працу. Жытло выдавалася без чаргі і на пэрыяд працы ў гэтай арганізацыі”.
У Жыльлёвым кодэксе Беларусі ёсьць артыкулы пра службовае жытло, але пераліку катэгорыяў працаўнікоў, якім могуць быць выдаткаваныя службовыя кватэры, няма. Раней пералік гэтых катэгорыяў быў у некаторых законах – аб міліцыі, пракуратуры, судовым ладзе і статусе судзьдзяў. Але ў сакавіку 2007-га Аляксандар Лукашэнка падпісаў Указ “Аб некаторых пытаньнях выкарыстаньня жылых памяшканьняў дзяржаўнага жыльлёвага фонду”. Таму ўсе папярэднія законы страцілі сілу, -- кажа старшыня камісіі па заканадаўству і судова-прававых пытаньнях Аляксандар Архіпаў:
“Указ прэзыдэнта мае сілу вышэй за закон. Усе астатнія прававыя акты прыводзяцца ў адпаведнасьць з указам кіраўніка дзяржавы. Іншых тлумачэньняў тут ня можа быць, таму што, згодна з Канстытуцыяй, указ мае сілу вышэйшую за закон”.
Міністар юстыцыі Віктар Галаванаў адзначыў у афіцыйным адказе “Комсомольской правде в Белоруссии”: “Ва ўказе №128 закладзены прынцыпова новы падыход, якія вызначае толькі падставы, па якіх пэрсаніфікавана будзе выдзяляцца службовае жытло”.
Цяпер службовае жыльлё прадастаўляецца ў індывідуальным парадку на рашэньне прэзыдэнта, Савета Міністраў, аблвыканкамаў. На яго маюць права: асобы, пасады якіх уключаныя ў кадравы рэестар кіраўніка дзяржавы; маладыя спэцыялісты па разьмеркаваньні; асабліва каштоўныя работнікі пры ўмове, што у дадзеным населеным пункце для вакансіі няма раўназначнай замены; судзьдзі, пракурорскія работнікі, вайскоўцы, супрацоўнікі міліцыі, Міністэрства ў надзвычайных сытуацыях, грамадзяне, якія пражываюць у сельскай мясцовасьці. Такім чынам, службовыя кватэры цяпер у асноўным атрымліваюць чыноўнікі, пракурорскія работнікі, судзьдзі – катэгорыі, якія маюць статус дзяржаўных служачых.
Напярэдадні Новага году прэм’ер-міністар Беларусі Сяргей Сідорскі падпісаў пастанову Савету Міністраў аб выдзяленьні супрацоўнікам Белтэлерадыёкампаніі службовых кватэр. Бясплатным жытлом у прэстыжным сталічным квартале побач з праспэктам Пераможцаў забясьпечылі ў асноўным супрацоўнікаў Агенцтва тэлевізійных навінаў: рэдактараў Вольгу Ермакову, Юрыя Кругліка, палітычнага аглядальніка Максіма Кароткіна, асыстэнта кінаапэратара Андрэя Хрысьціна, кіраўніцу прэсавай службы Сьвятлану Краскоўскую.
Журналісты не ўваходзяць ні ў адну катэгорыю працаўнікоў, якія па ўказу прэзыдэнта прэтэндуюць на службовае жытло. Але ў дакумэнце ёсьць выраз: “у выключных выпадках – іншыя асобы па ўзгадненьні з прэзыдэнтам” (за працаўніка павінна хадайнічаць арганізацыя).
Як напісана ў пастанове Саўміна, службовае жытло групе тэлевізыйшчыкаў выдзелена «на пэрыяд захаваньня працоўных адносінаў з Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніяй”. Кандыдат юрыдычных навук Валер Фадзееў кажа:
“Зараз людзі амаль не атрымліваюць дзяржаўнага жыльля – трэба будаваць за свае сродкі. А тут дзяржава выдае гэта жыльлё. Я ня ведаю, на якой падставе жыльлё супрацоўнікам Белтэлерадыёкампаніі выдаецца. Будуць прывязваць яго да вызначанага месца працы. Можа, і настаўнікам трэба было б даваць. Але ці ёсьць на гэта рэсурсы? А вось для журналістаў Белтэлерадыёкампаніі знайшліся, аказваецца, такія рэсурсы”.
У многіх выпадках грамадзяне, якія атрымалі службовае жытло, маюць права прыватызаваць службовыя кватэры. Найперш, гэта асобы, якія прапрацавалі ў арганізацыі ня менш за 10 гадоў. Аплату можна зрабіць у растэрміноўку на 40 гадоў. Да таго ж, чалавек можа, жывучы ў службовай кватэры, будаваць на льготных умовах іншую кватэру альбо атрымаць так званае сацыяльнае жытло.
У рэдкіх выпадках чалавека высяляюць са службовага жытла – звычайна, ён яго прыватызуе ці ўсяляецца ў іншае. Выключэньне – дэпутаты, якія прыехалі з рэгіёнаў. Народныя абраньнікі жывуць у службовых кватэрах у Казарменным завулку, і дамовы заключаныя да сьнежня 2008 года -- да заканчэньня паўнамоцтваў. Як паказала практыка парлямэнту папярэдняга, другога скліканьня, усе выселіліся ў тэрмін з Казарменнага завулку, але за 4 гады дэпутацтва амаль усе пасьпяхова вырашылі сваё кватэрнае пытаньне і засталіся жыць у сталіцы.