Сёньня ў Менску а 12-й гадзіне індывідуальныя прадпрымальнікі і найманыя асобы выйшлі на Кастрычніцкую плошчу.
Прадпрымальнікі патрабуюць адмены пункту 1.1 прэзыдэнцкага ўказу №760, які ад 1 студзеня дазваляе наймаць на працу толькі блізкіх сваякоў.
Паводле лідэра аб’яднаньня прадпрымальнікаў “Пэрспэктыва” Анатоля Шумчанкі, сабралася каля 3000 чалавек.
Прадпрымальнікі перакрылі праспэкт Незалежнасьці і скандуюць "Разам!"
Побач на каньках катаюцца актывісты БРСМ
Падтрымаць прадпрымальнікаў выйшлі Зінаіда Ганчар, Сяргей Калякін, граф Прушынскі