Малады спадар: “Па-мойму, трэба было ўсё скасаваць — і прапіску, і ўсё астатняе, бо гэта — перажыткі Савецкага Саюзу. Гэта было зроблена раней, каб народ не зьяжджаў зь вёскі ў горад. У іншых краінах такога няма. Гэта трэба было ўжо даўным-даўно зрабіць, хаця б зьмяніць правілы. Бо людзям, перш як уладкавацца на працу, патрэбна што? Прапіска! А прапіску не даюць, пакуль няма працы”.
Спадар: “Я думаю, што скасаваць прапіску трэба было даўно. Лічу, што гэта зрабілі правільна. Гэта свабода, усё стала прасьцей”.
Спадар: “Ня ведаю: пажывем, пабачым. Пакуль цяжка сказаць, лепей цяпер будзе ці горш”.
Малады спадар: “Але ж замена прапіскі ўсё роўна будзе — рэгістрацыя ў кожным разе патрэбная. Так што будзе тое ж самае, хутчэй за ўсё”.
Ягоны сябра: “Я зь ім згодны: усё будзе аднолькава — што прапіска, што рэгістрацыя. Хіба што будзе болей праблемаў з афармленьнем, бо ў кожным разе трэба падаваць дакумэнты пра тое, што ты дзесьці жывеш”.
Спадарыня: “Мне здаецца, будзе амаль тое ж самае, хіба што людзям стане прасьцей з рэгістрацыяй”.
Маладая спадарыня: “Нават ня ведаю. Мабыць, малаверагодна, што стане лягчэй жыць з рэгістрацыяй. Я думаю, наўрад ці што ў гэтым сэнсе памяняецца”.
Яе сяброўка: “Што пасьля адмены прапіскі будзе? Тое ж самае, тая ж валтузьня, бо ўсё роўна трэба хадзіць будзе, кагосьці ставіць на ўлік. Нічога не памяняецца”.
Сталы спадар: “Я наконт прапіскі ніколі не задумваўся, я вось толькі думаю, што няправільна тое, што пэнсіянэрам адмянілі льготы. За што я працаваў? А наконт адмены прапіскі, добра гэта будзе ці не, дальбог, ня ведаю”.
Малады спадар: “Я думаю, што тым, хто паедзе ў Менск працаваць, лягчэй стане, ня трэба будзе пераплочваць за сталічную прапіску. А ў астатнім, я думаю, усё застанецца па-ранейшаму: памянялася толькі слова — “прапіска” на “рэгістрацыю”. А ўся бюракратычная працэдура захавалася, такое маё меркаваньне”.
Спадар: “Я ведаю, што прапіску адмянілі, але дакумэнты аб прапісцы пры рэгістрацыі ўсё роўна патрабуюць. Гэта зна