Лінкі ўнівэрсальнага доступу

М.Коктыш: “Краінай будзе кіраваць іншы чалавек”


Якіх зьменаў вы чакаеце ў 2008 годзе ў сваім жыцьці? У Беларусі? У сьвеце? На пытаньні “Свабоды” адказвае журналістка “Народнай волі” Марына Коктыш.


“Мяркую, у наступным годзе ўлады саступяць, і “Народная воля” будзе нарэшце распаўсюджвацца праз кіёскі “Саюздруку”. Таксама думаю, што ўлада зьменіцца, Беларусьсю будзе кіраваць новы чалавек, і ягонае прозьвішча будзе не Лукашэнка.

Спадзяюся, у 2008 годзе людзей будуць менш хваляваць іх нізкія заробкі, тое, што паставіць на сьвяточны стол, бо заробкі будуць большыя і пэнсіі падвысяць. Канечне, большасьць з таго, што я сказала, ня збудзецца. Бо, калі верыць прагнозам экспэртаў, будучы год стане адным з самых цяжкіх для Беларусі і яе грамадзянаў. Але пад Новы год заўсёды хочацца верыць у казкі, нават самыя неверагодныя. І я мару, што хаця б нешта збудзецца з майго прагнозу, калі гэтага будзе жадаць кожны з нас”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG