Лінкі ўнівэрсальнага доступу

В.Івашкевіч: “Уладу будзе трэсьці”


Якіх зьменаў вы чакаеце ў 2008 годзе ў сваім жыцьці? У Беларусі? У сьвеце? На пытаньні “Свабоды” адказвае Віктар Івашкевіч.


“У грамадзкім жыцьці для мяне ўсё было перадвызначана ў канцы году, калі мяне абралі намесьнікам старшыні партыі БНФ, адказным за масавыя кампаніі і працу з грамадзкімі групамі.

Мяркую, наступны год будзе падобны да мінулага ў сэнсе скачкоў і грымасаў палітыкі. Уладу будзе трэсьці. То яна будзе спрабаваць ісьці на нейкія лібэральныя крокі, то закручваць гайкі, то выпрошваць крэдыты на Захадзе, ў Расеі. Карацей, будзе год нестабільнасьці.

А ў сьвеце — амэрыканцы будуць працягваць вайну з рознымі тэрарыстамі, а эўрапейцы даваць грошы сваім суседзям, каб неяк іх цывілізаваць. Што да Расеі — там плян захаваньня ўлады Пуціна застаецца: гэта будуць рабіць, сярод іншага, праз павышэньне коштаў на энэрганосьбіты”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG