Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сяргей Скрабец: “Мяне расчаравала палітыка Расеі”


Як вы ацэньваеце вынікі 2007 году? Чым вам перадусім запомніўся мінулы год?


Былы кандыдат у прэзыдэнты Аляксандар Мілінкевіч, лідэр незарэгістраванага Руху “За Свабоду”, вызначае 2007 год наступным чынам:

“Хаця не было такіх вялікіх палітычных падзеяў, як мінулагоднія выбары, адбыліся дзьве вулічныя акцыі, што вельмі важна. Была яшчэ і штодзённая праца. Перадусім я б
Перадусім я б адзначыў тое, што ўдалося стварыць сыстэму абароны рэпрэсаваных
адзначыў тое, што ўдалося стварыць сыстэму абароны рэпрэсаваных. Гэта і студэнты, якіх выкідаюць з унівэрсытэтаў, і людзі, якія страчваюць працу. Яны атрымліваюць канкрэтную дапамогу, прынамсі мэдычную і г.д.

Я лічу, што ў рэгіёнах робіцца сур’ёзная праца ў пашырэньні Руху “За Свабоду”. Аб’ядналіся самыя розныя людзі – партыйныя, беспартыйныя, арганізаваныя і проста прыватныя асобы.

І апошняе скажу, што дадаўся новы сродак інфармацыі, пра які мы марылі. І таму год лічу пасьпяховым”.

Доктар філязофскіх навук Вячаслаў Оргіш кажа, што як грамадзяніна і як палітоляга яго найбольш турбуюць падзеі сьнежня:

“Гэта падзеі, зьвязаныя з візытам Уладзімера Пуціна ў беларускую сталіцу. І з тым фарматам перамоваў, якія вяліся публічна, і тым фарматам перамоваў і тэмаў, якія абмяркоўваліся закулісна.

На мой погляд, тут адкрыліся альбо адкрываюцца рэчы, якія ўяўляюць сабою абсалютна канкрэтную небясьпеку беларускай незалежнасьці. Калі праўда тое, што Пуцін у лазьні з Лукашэнкам абмяркоўваў аднаўленьне будаўніцтва
Тут адкрыліся альбо адкрываюцца рэчы, якія ўяўляюць сабою небясьпеку беларускай незалежнасьці
саюзнай дзяржавы, дык мы павінны зразумець, што 2007 год можа стацца апошнім годам беларускай незалежнасьці.

Крый Божа, каб гэта спраўдзілася. Але ж вельмі трывожна. Вельмі трывожна!”

Апазыцыйны палітык Сяргей Скрабец кажа, што 2007 год стаў для яго годам расчараваньняў:

“Калі я год таму выходзіў з-за кратаў, было вельмі шмат мараў і спадзяваньняў на тое, што наша апазыцыя аб’яднаецца, што мы створым урад народнага даверу. Гэта была ідэя Аляксандра Казуліна, яшчэ да таго, як ён апынуўся ў турме. На жаль, гэта зрабіць не атрымалася. І гэта стала першым расчараваньнем.

Я таксама вельмі расчараваны, што амбасады Нямеччыны, Францыі, Італіі адкрыта падтрымліваюць дыктатуру. Я меў размовы зь іх прадстаўнікамі. Яны лічаць, што калі ў нас людзей не зьнішчаюць на вуліцах, дык гэта ўжо добра. А я лічу, што ў нас працягваюць зьнішчаць людзей духоўна. А колькасьць палітвязьняў не памяншаецца. Наадварот, іх становіцца ўсё болей.

І мяне расчаравала палітыка Расеі. Я спадзяваўся, што яна будзе станоўча ўплываць на працэсы ў нашай краіне, што яна пакажа прыклад і паўплывае на працэсы дэмакратызацыі ў Беларусі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG