Удзельнікі акцыі перавялі на рахунак менскай гарадзкой міліціі болей за 210 тысячаў рублёў, якія паводле намесьніка старшыні партыі Ігара Рынкевіча, «былі павешаныя» на Аляксандра Казуліна.
І.Рынкевіч нагадаў, што Казуліна зьвінавацілі ў тым, што 25 сакавіка 2006 году ён нібыта разьбіў відэкамэру міліцыэйскаму апэратару. Паводле выраку суду, былы кандыдат на прэзыдэнта мусіў кампэнсаваць страты.
«Такім чынам, зараз у Казуліна няма ніякіх запазычаначьцяў перад дзяржаваў паводле прысуду», - падсумаваў Ігар Рнукевіч.
Флэш-моб адбыўся ў межах акцыі “Дзень салідарнасьці”, якая праводзіцца штомесяц 16 чысла.