Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэпутаты прынялі праект бюджэту ў першым чытаньні


Сёньня Палата прадстаўнікоў у першым чытаньні прыняла законапраект аб бюджэце на 2008-ы год.


Ён прыняты з дэфіцытам у 2,2 трыльёна рублёў альбо 1,9% унутранага валавога прадукту.

Міністар фінансаў Мікалай Корбут: “Павялічваць дэфіцыт нельга, паколькі ён і так складае 1,9% ВУП, у той час, як сярэдні паказчык за пяцігодку мусіць складаць 1,5% валавога ўнутранага прадукту. На жаль, унутраных фінансавых рэсурсаў у краіне няма”.

"Я гэтую лічбу ведаю, і Вам скажу, але толькі сам на сам"

Дэпутатка Ганна Бурава спытала міністра фінансаў, зь якіх разьлікаў цаны на газу фармаваўся праект бюджэту. На што спадар Корбут адказаў ёй наступным чынам: “Я гэтую лічбу ведаю, і Вам скажу, але толькі сам на сам. Усё ж перамовы працягваюцца”

У кулюарах парлямэнту гавораць, што разьлікі былі зробленыя, зыходзячы з сумы 128 даляраў за адну тысячу кубамэтраў газу. Сёлета плацілі 100 даляраў за тысячу кубамэтраў.

Як і ў папярэднія гады, у праекце бюджэту шмат грошай выдаткоўваецца ў аграрны сэктар. Паводле міністра фінансаў, аграрнікі атрымаюць 4 трыльёны рублёў. Для параўнаньня: на ліквідацыю наступстваў аварыі на Чарнобыльскай станцыі ў бюджэце прадугледжана 625 мільярдаў рублёў, на нацыянальную бясьпеку 1,3 трыльёна, на праваахоўныя органы – 2,2 трыльёна рублёў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG