Гэта вынікае з прынятых сёньня ў першых чытаньні зьменаў і дапаўненьняў у заканадаўчыя акты, якія тычацца дзяржаўнай пошліны. Падчас абмеркаваньня некаторыя дэпутаты казалі пра тое, што памеры пошліны на вышэйзгаданае, а таксама пры звароце ў суды і пракуратуры, завялікія ў параўнаньні з прыбыткамі грамадзянаў. Таму было вырашана, што канкрэтныя памеры пошлін будуць вызначаныя падчас прыняцьця закону ў другім чытаньні ў панядзелак 17 сьнежня.
Міністар фінансаў Мікалай Корбут сказаў, што міністэрства плянуе атрымаць у выніку дадаткова ў бюджэт 280 мільярдаў рублёў. Ён таксама сказаў: “За паслугі дзяржавы трэба плаціць. Не сёньня, так заўтра мы пераходзім на рынкавыя адносіны”.