(Ліхтаровіч:) “Раптам здалося, што праз засьнежанае шкло я бачу цьмяны агеньчык. Забыўшыся пра холад і завіруху, я выскачыў вонкі і не паверыў сваім вачам – проста насупраць маёй машыны мэтраў за трыццаць ад дарогі стаяў хутар. Агеньчыкам надзеі сьвяцілася акенца хаты. Амаль не разьбіраючы дарогі, я падбег да дзьвярэй, пагрукаўся і, не чакаючы адказу, узяўся за клямку. Дзьверы адразу адчыніліся і празь цёмныя сенцы я вобмацкам патрапіў у пакой. Мой “Добры дзень у хату!” павіс у паветры. У невялічкім пакоі нікога не было, але затое ўтульна палілася грубка і добрае бярэмя дроў чакала сваёй чаргі.
Ня доўга думаючы, я зьлётаў у машыну па фотаапаратуру. Спробы запаліць сьвятло вынікаў не далі – электрычнасьці ў хаце не было. Падкінуўшы ў печку пару паленцаў, я ўладкаваўся ля яе расчыненых дзьверцаў у трошачкі кульгавым, але ўтульным фатэлі”.
Размораны стомай і цяплом наш герой патрапіў у абдымкі Марфея. Прачнуўся ўраньні ў пустой, як і заснуў, хаце. Але цуды на гэтым ня скончыліся.
(Ліхтаровіч:) “Па сьнежнай цаліне я зь цяжкасьцю давалок свае фатаграфічныя прычындалы да машыны і, уладкаваўшыся, аўтаматычна крутануў ключ запальваньня. Дзіва дзіўнае – мой жалезны конь, які ўчора не падаваў прыкметаў жыцьця, завёўся, як той казаў, з паўабароту.
Якіх толькі думак не перадумаў я, едучы дадому: і пра паводзіны машыны, і пра гэты хутар, што даў мне прытулак, пра дзіўных яго гаспадароў, што нібыта адмыслова для мяне і печ запалілі, і дроў назапасілі”.
Вясною спадар Ліхтаровіч адшукаў той, як высьветлілася, даўно закінуты хутар.
(Ліхтаровіч:) “Жыхары суседняй вёскі расказалі мне, што на тым хутары ўжо некалькі гадоў ніхто не жыве. А жыў там раней самотны дзед, які ўпарта не хацеў ісьці ў калгас. І да самай сваёй сьмерці чакаў, што ягоны сын вернецца з вайны. Чакаў…”