(Карэспандэнтка: ) “Што ў 2005 годзе было найважнейшае? Якія падзеі вы ацэніце як станоўчыя, як адмоўныя? І што чакае нас у 2006 годзе?”
(Пастухоў: ) “Самай галоўнай падзеяй 2005 году зьяўляецца прызначэньне прэзыдэнцкіх выбараў. Хаця, канечне, было шмат іншых падзеяў, але самая галоўная ўсё ж такі адбылася напрыканцы году. Яна вырашае лёс краіны, лёс грамадзтва і лёс кожнага чалавека, які жыве ў Беларусі. Падаецца, што ўсё ж у гэтай падзеі больш нэгатыўнага, разбуральнага і зьневажальнага, як для ўсяго грамадзтва, так і для кожнага грамадзяніна. Паколькі грамадзтва яшчэ не сасьпела, не настроілася на выбары, а яго прымушаюць вызначыцца хутчэй. Гэтае рашэньне аб выбарах было прынятае з парушэньнем Канстытуцыі, што адразу ставіць пад сумнеў вынікі будучых выбараў”.
(Карэспандэнтка: ) “Ці выпадае казаць пра нейкія станоўчыя падзеі, якія таксама адбыліся сёлета?”
(Пастухоў:) “Калі браць год у цэлым, то ў якасьці пазытыўнага моманту я б назваў тое, што апазыцыя ўсё ж такі аб’ядналася і здолела вылучыць адзінага кандыдата. І я лічу, што гэта, бадай, самая пазытыўная падзея мінулага году”.
(Карэспандэнтка: ) “Якія вашыя спадзяваньні на будучыню, з чым вы іх зьвязваеце?”
(Пастухоў: ) “Падаецца, што адбудуцца падзеі перадусім нэгатыўнага характару, адбудзецца яшчэ большая стагнацыя ў грамадзтве, калі выбараў, фактычна, ня будзе і пры ўладзе застанецца ўсё той жа кіраўнік дзяржавы. Але, магчыма, грамадзтва ўсё ж у большай ступені пабачыць і ацэніць усю трагічнасьць становішча, у якім яно апынулася — што Беларусь застаецца чорнай плямай на мапе Эўропы, што да Беларусі ўсе эўрапейскія краіны ставяцца падазрона, што нешта ў нас адбываецца ня так, як у эўрапейскай супольнасьці. І магчыма, што гэтае разуменьне разам з аб’яднаньнем і дадуць станоўчы вынік — што грамадзтва ўсё ж зможа абараніць свае правы і здолее дамагчыся лепшай долі й зойме свой пачэсны пасад між эўрапейскімі народамі”.