Таксама на судне было знойдзена дваццаць пяць тон нелегальна злоўленых крабаў. Прадстаўніца расейскай пракуратуры паведаміла, што ўкраінцы працавалі на судне болей як паўгоду і што ім не плацілі заробку і што іх пазбаўлялі ежы і вады, калі яны адмаўляліся працаваць. Распачатая крымінальная справа.
Украінцаў трымалі на расейскім судне ў якасьці рабоў
Радыё Свабода Улады на Далёкім Усходзе Расеі затрымалі капітана расейскага рыбалоўнага судна пасьля таго, як на борце выявілі 25 украінцаў, чыя рабочая сіла там выкарыстоўвалася як рабская.