Выданьне аналізуе ролю Расеі й пэрсанальна яе кіраўніка Ўладзіміра Пуціна ў захаваньні ўлады Аляксандра Лукашэнкі. “На цяперашні момант, – піша “Independent”, – адносіны паміж беларусам Лукашэнкам і расейцам Пуціным характарызуюцца братэрскай дапамогаю... Менш за ўсё Пуціну хочацца бачыць, як яшчэ адна народная рэвалюцыя зьмятае кіраўніцтва суседняй краіны”.
“Для расейскага лідэра нават непрадказальны дыктатар за заходняй мяжою здаецца больш пажаданым за рэфарматара накшталт прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Юшчанкі”, – ацэньвае брытанская газэта.
“Эўрапейскі Зьвяз бездапаможна назірае за тым, як 10 мільёнаў грамадзянаў Беларусі ўсё болей аддаляюцца ад арбіты дэмакратыі. Калі не лічыць асуджэньня “сыстэматычных рэпрэсіяў супраць грамадзянскай супольнасьці, палітычнай апазыцыі й незалежных мэдыяў”, кіраўніцтва Эўразьвязу практычна маўчыць у сытуацыі спаўзаньня Беларусі ў таталітарызм”, – адзначае брытанская газэта.