(Шалкевіч:) “Сябры мае, маё дзяцінства праходзіла ў мястэчку Поразава. Ад пачатку паста да Калядаў я наракаў, што маці падае на стол не забеленую, а засквараную зацірку. Малака было нельга, быў пост, а тады яго трымалі. За дзень-два да Калядаў да нас заходзіў такі чалавек, дзядзька Юзаф Буйка. У нас у мястэчку быў касьцёл, ксёндз памёр, бальшавікі новага ксяндза не давалі, і людзі самі трымалі касьцёл. І ў дзядзькі Юзафа было адмысловае прыстасаваньне, на якім ён пёк аплаткі. Прыходзіў Вігілійны вечар, калі нябожчык бацька ішоў у лес, прыносіў елку, ставіў яе у адмысловы крыж. Уключаў ён польскае радыё “Варшава”, і хаця, канечне, польскія бальшавікі былі бальшавікамі, нешта чалавечае ў іх заставалася. Мы з бацькам прыбіралі ялінку, а маці пякла ў кахлёвай галяндзкай печцы рыбу. Зьбіралася сям’я, бацька лез на вышкі, даставаў жмуток сена і клаў на стол. Маці засьцілала стол абрусам, на яго ставіліся стравы. Потым пачыналася сьвяточная вячэра з куцьцёю, з пляшачкаю самагонкі. Толькі ніхто не напіваўся. Яшчэ былі цікавыя цацкі на ёлку, недзе ў Поразаве дагэтуль ляжаць. Кукуруза была – хрушчоўская такая цацка. Але самай лепшаю мне падавалася цацка, якую зрабіла мая цёця Яня. Яна намалявала анёла, якога наклеілі на дыкту”.
(Карэспандэнтка: ) “А няма ў Вас плянаў запісаць беларускія калядкі”.
(Шалкевіч: ) “Ёсьць такая калядка “Засьпявайце, пастушкі”, якой пачынаецца мая слынная опэра “Галілейскія гісторыі”. Не магу вам яе завыць, бо тут патрэбна вялікая сымфанічная аркестра. Але абяцаю, што ў наступным годзе яна будзе дзесьці гучаць”.
(Карэспандэнтка:) “А цяпер Каляды сьвяткуеце?”
(Шалкевіч: ) “Пакуль я хадзіў у тэатар, жонка паставіла ялінку, вось яна міргае. У мяне такі настрой узьняты. Я ўсім купіў падарункі, нават котцы купіў бляшанцы ежы. Патрэбная вера ў цуды, і калі ты верыш, яны абавязкова зьдзейсьніцца. Гэта стопрацэнтнае правіла, якое абавязкова зьдзейсьніцца. Ідэальнае робіцца матэрыяльным”.