Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Акадэмік Радзім Гарэцкі занепакоены сытуацыя зь незалежнымі СМІ


Міхал Стэльмак, Менск Якія падзеі 2005 году былі найбольш значнымі ў жыцьці краіны? Якія пэрспэктывы мае Беларусь у найбліжэйшай будучыні? На гэтыя пытаньні Радыё Свабода адказвае акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Радзім Гарэцкі.

(Гарэцкі: ) “Самая галоўная падзея — гэта вылучэньне нашага адзінага кандыдата ў прэзыдэнты. Я лічу яе вельмі важнай падзеяй, якая дазволіла згуртавацца, аб’яднацца дэмакратычным сілам, і якая, я спадзяюся, прынясе вельмі важны плён. На жаль, вельмі шмат было і адмоўных момантаў. Гэта дадатковыя ўказы і законы, што абмяжоўваюць нашу свабоду. Апошнім часам іх было вельмі шмат.

Яшчэ я вельмі бядую з той прычыны, што з дапамогай уладаў гіне наша беларускасць. Наша мова гучыць усё менш і менш. Гэтая антыбеларуская тэндэнцыя ўплывае на многіх людзей. А яшчэ націск нашых уладаў на СМІ. І асабліва я занепакоены тым, што забаронена распаўсюджваць мае любімыя газэты. І найперш “Нашу Ніву” і “Народную Волю”. Гэтая падзея, вядома, вельмі адмоўная для ўсёй нашай краіны”.

(Карэспандэнт: ) “Мяркуючы па сёлетніх тэндэнцыях, што, на вашу думку, чакае беларусаў у новым годзе?”

(Гарэцкі: ) “Што тычыцца найбліжэйшага часу, то, на жаль, я ня маю вялікага аптымізму. Баюся, што выбары ў наступным годзе будуць такія ж, як і мінулыя. Гэта вельмі сумна, але, на жаль, хутчэй за ўсё, атрымаецца так, улічваючы ўсю нашу сытуацыю. Але ў пэрспэктыве я, канечне, веру, што мы пабудуем незалежную вольную краіну. Дойдзем да Беларусі, як казаў Ніл Гілевіч”.
XS
SM
MD
LG