20 сьнежня ў Беларусі афіцыйна адзначаецца Дзень супрацоўніка органаў дзяржаўнай бясьпекі, прасьцей кажучы – Дзень чэкіста. Сьвята парадаксальнае ў многіх сэнсах. Дзяржаўную бясьпеку маюць усе краіны сьвету, але традыцыі гэтага сьвята ўзыходзяць да тых часоў, калі сталінскія карныя органы вялі татальную вайну супраць уласнага народу. Таму дзень чэкіста немагчыма адзначаць, ня згадваючы пра мільёны нявінных ахвяраў ЧК-НКВД-КГБ. Гэта адзін парадокс. А вось другі. Сьвята гэтае найперш расейскае і ў Беларусі адзначаецца сёньня па савецкай завядзёнцы, хоць у Расеі арганізацыі з такой назвай – КГБ -- няма, а ў Беларусі ёсьць. І нарэшце трэці парадокс. У аснове Дня чэкіста ляжыць падзея расейскай гісторыі. 20 сьнежня 1917 году ў Расеі была створаная Ўсерасейская надзвычайная камісія – ВЧК. А вось узначаліў яе ўраджэнец Беларусі Фэлікс Дзяржынскі.
20 сьнежня 1927 году было ўпершыню ў гісторыі прысвоенае званьне народнага артыста Беларусі. Атрымаў яго знакаміты драматург, актор і рэжысэр Уладзіслаў Галубок. Гэта, аднак, не засьцеражэ Галубка ад рэпрэсіяў з боку НКВД, і празь 10 гадоў ён будзе расстраляны ў Менску.
20 сьнежня 1937 году ў Менску карнымі органамі НКВД былі расстраляныя гісторык прафэсар Васіль Дружчыц і мовазнавец акадэмік Сьцяпан Некрашэвіч.
Сярод славутых людзей, што прыйшлі на сьвет 20 сьнежня ў розныя гады, згадаем мастакоў Казіміра Альхімовіча і Аскара Марыкса, гісторыка Язэпа Ядкоўскага, які стварыў Гарадзенскі гісторыка-археалягічны музэй.
Яшчэ адна памятная дата сёньняшняга дня таксама зьвязаная з Камітэтам Дзяржаўнай Бясьпекі. 20 сьнежня 2001 году скончыў жыцьцё самагубствам гомельскі актывіст незарэгістраванага маладзёвага руху “Зубар” Андрэй Зайцаў. Яму было 24 гады, і прычынай ягонае сьмерці праваабаронцы і калегі з “Зубра” называюць псыхалягічны ціск на хлопца з боку супрацоўнікаў КГБ. Прадстаўнікі КГБ называюць такое тлумачэньне правакацыяй.