Разглядала скаргу калегія Вышэйшага гаспадарчага суду на чале зь Людмілай Калесьнікавай. Яна паведаміла, што прадстаўнікі барысаўскага прадпрыемства ня згодныя з рашэньнем гаспадарчага суду Менскай вобласьці, які ў жніўні прыняў рашэньне аб скасаваньні рэгістрацыі “Прэс-сэрвісу”. Яго кіраўнік Анатоль Удавічэнка заявіў на паседжаньні, што абласны суд прыняў неабгрунтаванае рашэньне на карысьць Менскага аблвыканкаму, які ініцыяваў скасаваньне.
У сваю чаргу, прадстаўнік аблвыканкаму Андрэй Лагачоў пацьвердзіў пазыцыю выканаўчай улады, што “Прэс-сэрвіс” выдаваў “Курьер из Борисова” з парушэньнем заканадаўства, таму мусіць быць зьліквідаваны. Вышэйшы гаспадарчы суд прызнаў яго аргумэнты слушнымі. Калегія, як абвясьціла судзьдзя Калеснікава, вырашыла адхіліць скаргу барысаўскага прадпрыемства. Спадара Ўдавічэнку такое рашэньне не зьдзівіла:
(Удавічэнка: ) “Гэта заказ, і ён выконваецца. Юрыст у нашым заканадаўстве можа абгрунтаваць любую пазыцыю. Тое, што Закон аб друку не супярэчыць Грамадзянскаму кодэксу — гэта анекдот. Я лічу, што больш законным быў бы іншы вынік суду”.
Рашэньне Вышэйшага гаспадарчага суду расчаравала калектыў рэдакцыі “Курьера из Борисова”. Апошні нумар гэтай газэты быў выдадзены 25 верасьня, і многія супрацоўнікі спадзяваліся, што пасьля сёньняшняга суду выданьне вернецца да чытачоў. Аднак у рэдактара Людмілы Атчанашанкі, якая прысутнічала на судзе, такія спадзяваньні зьніклі ў часе паседжаньня:
(Атчанашанка: ) “Мяне вельмі зьдзівіла пытаньне старшыні суду наконт скіраванасьці газэты. Разглядалася як бы справа пра ліквідацыю прадпрыемства, пра тое, што былі нейкія парушэньні пры рэгістрацыі, і тут вось старшыня задае дзіўнае пытаньне… Мне зразумела, што мэта была адна: закрыць непажаданую газэту”.
Інтарэсы “Прэс-сэрвісу” і “Курьера из Борисова” абараняў на судзе намесьнік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец. Ён лічыць, што прававых падставаў для сёньняшняга рашэньня ў калегіі Вышэйшага гаспадарчага суду не было:
(Бастунец: ) “Па-першае, заканадаўства, на падставе якога было скасавана пасьведчаньне аб рэгістрацыі “Прэс-сэрвісу”, не магло прымяняцца ў дадзеным выпадку. Бо гэта заканадаўства было выканана пры рэгістрацыі “Прэс-сэрвісу”. І, па-другое, цягам году гэтае прадпрыемства не выконвала функцыяў рэдакцыі газэты “Курьера из Борисова”, і таму высновы суду аб тым, што яна зьяўлялася рэдакцыяй цягам першага году, нічым не абгрунтаваныя”.