Збор подпісаў у падтрымку Тацяны Хомы пачаўся ў Беластоку напрыканцы мінулага тыдня. За даволі кароткі тэрмін пад пэтыцыяй з патрабаваньнем аднавіць беларускую стдэнтку ў БДЭУ, падпісаліся каля тысячы студэнтаў беластоцкіх ВНУ – перадусім Беластоцкага Унівэрсытэту.
Гаворыць адзін з каардынатараў збору подпісаў зь Беларускага аб’яднанья студэнтаў Радаслаў Дабравольскі.
(Дабравольскі: ) “Яшчэ будзем сёньня і заўтра зьбіраць подпісы. Далучаюцца сябры парлямэнту Беластоцкага ўнівэрсытэту і органаў самакіраваньня Політэхнічнай акадэміі. Ужо маем каля тысячы подпісаў – студэнты ахвотна падпісваюцца, амаль ніхто не адмаўляецца”.
Радаслаў Дабравольскі кажа, што хутчэй за ўсё у гэтую пятніцу подпісы будуць дасланыя поштай у Міністэрства асьветы Беларусі і рэктару БДЭУ.
Між тым сябры беларускага культурна-асьветнага цэнтру ў Познані разам з актывістамі студэнцкага самакіраваньня познаньскай Эканамічнай акадэміі хочуць дамагчыся, каб кіраўніцтва гэтай навучальнай установы заявіла аб гатоўнасьці прыняць Тацяну Хому для далейшай вучобы, забясьпечыўшы яе стыпэндыяй і інтэрнатам. Да акцыі збору подпісаў далучылася мясцовая арганізацыя ўплывовага Незалежнага аб’яднанья студэнтаў.
Гаворыць Віталь Воранаў зь беларускага культурна-асьветнага цэнтру.
(Воранаў: ) “Далучыцца да збору подпісаў арагнізацыя Незалежнага аб’яднанья студэнтаў – мы ўжо маем такую дамоўленасьць. У Акадэміі каля 2000 студэнтаў, і мы хочам сабраць прынамсі 500 подпісаў, каб гэты зварот да рэктара меў нейкую легітымнасьць”.