“Бацькаўшчына”, 1955 год. Р.Л. пра камсамол:
“Быць камсамольцам — гэта быць нявольнікам, долю якога вырашае ЦК; гэта быць сьляпым выконвальнікам волі дыктатараў. Ці-ж казахстанская цаліна ня довад гэтаму? Ці-ж камсамольскія арганізацыі ня выганялі сілай і шантажом сваіх сяброў на выезд у дзікія стэпы? “Быць усюды, дзе цяжка”, як заклікае савецкая прапаганда, — гэта яшчэ далёка ня ўсё. Можна быць і “там, дзе цяжка”, але важна, каб быць вольнымі людзьмі, з чалавечай годнасьцяй, а не бязвольнай масай на ўслугах праступнае клікі”.
“ЛіМ”, 1965 год:
“У Мінску не было да гэтага часу буйной майстэрні па рамонту піяніна. На паўсаматужных асновах насельніцтва абслугоўвалі завод “Металбытрамонт” і камбінат Беларускага тэатральнага аб’яднання. Цяпер па прыкладу Масквы, Ленінграда і Рыгі, у сталіцы ствараецца спецыялізаваная арганізацыя “Музрэмпракат”. Яна будзе займацца рамонтам піяніна не толькі ў Мінску, але і ў абласных цэнтрах. Новай арганізацыі даручаны і пракат піяніна. Варта зняць трубку тэлефона і зрабіць заказ, як вам прывязуць піяніна на дом. У распараджэнні новай арганізацыі — 200 інструментаў, яна будзе мець вялікі салон, у якім аматары музыкі змогуць за невялікую плату займацца”.
“Народная газета”, 1995 год. Дзьмітры Булахаў:
“На вачах у грамадзянаў нашай краіны адбываецца перакрой асноватворных прынцыпаў кожнай цывілізаванай дзяржавы. Парушаны прынцып падзелу і парытэту ўладаў: выканаўчая ўлада, прыкрываючыся словамі аб мэтазгоднасьці, прысвойвае права дзьвюх іншых галінаў улады. Пастаўлена пад сумнеў ідэя парлямэнтарызму: сваімі дзеяньнямі славутая вэртыкаль прыўлашчвае функцыі Вярхоўнага Савету, падкідваючы насельніцтву думку: “А ці патрэбны наагул парлямэнт? У нас жа ёсьць Прэзыдэнт”.