Аднак паводле правілаў турэмнага раскладу галадоўкай лічыцца простая адмова ад прыняцьця турэмнай ежы, зазначае Сяргей Мальчык, старшыня Гарадзенскай абласной арганізацыі партыі БНФ. Ён сам двойчы галадаў у спэцпрыёмніку за несанкцыянаваныя акцыі і займаўся пытаньнем галадовак як акцый пратэсту. Паводле яго, арыштаваны сам вызначае як канкрэтна яму пратэставаць супраць умоваў утрыманьня ці самога факту арышту. Сяргей Мальчык зазначае, што пры няпоўнай галадоўцы ў арганізме адбываюцца тыя ж небясьпечныя працэсы, як і падчас поўнага адмаўленьня ад ежы, толькі больш запаволена.
Мікалая Аўтуховіча арыштавалі 14 кастрычніка ў Горадні. Яго абвінавачваюць ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў, што пацягнула страты для бюджэту ў асабліва буйным памеры. Яму налічылі недаплачаных падаткаў на 679 мільёнаў рублёў. Крымінальная справа супраць прадпрымальніка датычыць другой часткі артыкулу 243, якім прадугледжанае пакараньне — ад трох да сямі гадоў зьняволеньня. Суд можа пры гэтым таксама канфіскаваць маёмасьць.