Паводле "Reuters", апарат GK-1 створаны ў Ізраілі, але тэставаньне пройдзе ў Расеі. Прыбор прызначаны для выяўленьня патэнцыйных злачынцаў у аэрапортах. Удзельнікі тэставаньня надзенуць навушнікі і будуць адказваць “так “ альбо “не” на пытаньні, ці маюць яны намер зьдзейсьніць тое ці іншае злачынства. Кампутар паводле ваганьняў зможа вызначыць патэнцыйнага злачынцу. Пасажыры, якія ня пройдуць тэставаньня, маюць адбыць дасьледаваньне на тым жа дэтэктары – зь іншымі пытаньнямі. Пры неабходнасьці іх абшукаюць.
GK-1 будзе каштаваць параўнальна нядорага – ад $10 тыс. до $30 тыс.
Зрэшты, паводле першых дасьледаваньняў, 12% пасажыраў нэрвуюцца нават тады, калі ня маюць злачынных намераў.
У Беларусі дэтэктар хлусьні ўпершыню выкарысталі праваахоўныя органы Беларусі. Прыбор быў cкарыстаны пры вызначэньні злачынцы, які зьдзейсьніў жорсткае забойства мужчыны ў Полацку.
Дэтэктар хлусьні (паліграф) з пэўнасьцю 98% пацьвердзіў прыналежнасьць падазраванай асобы да злачынства.
Нагадаем, што допыт з выкарыстаньнем паліграфа можна праводзіць толькі са згоды дапытванай асобы.