КАБУЛ. Сёньня каля афганскай сталіцы падарваўся на міне канвой міжнароднага кантынгенту ў Афганістане, у выніку чаго загінуў адзін партугальскі жаўнер і яшчэ трое былі параненыя. Гэта першая партугальская ахвяра ў Афганістане, дзе 200 вайскоўцаў з гэтай краіны ўваходзяць у склад стабілізацыйнага кантынгенту.