Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьмены ў канстытуцыі Італіі


РЫМ. Сёньня італьянскі парлямэнт ухваліў радыкальныя канстытуцыйныя зьмены, якія надаюць падвышаныя паўнамоцтвы прэм’еру і перадае функцыі прыняцьця рашэньняў рэгіёнам. Прэм’ер-міністар Сыльвіё Бэрлюсконі пераконвае, што гэты праект, які выклікае гарачыя спрэчкі ў Італіі і ўпершыню істотна зьмяняе Канстытуцыю зь дня яе прыняцьця ў 1948 г., абновіць сыстэму кіраваньня. Апазыцыйныя партыі перакананыя, што зьмены парушаць нацыянальную еднасьць і заклікалі не падтрымліваць гэтыя зьмены на рэфэрэндуме ў 2006 г. Нават калі біль пройдзе праз рэфэрэндум, ён, паводле італьянскага заканадаўства набудзе моц толькі ў 2011 г.
XS
SM
MD
LG