Інвалідам другой групы прызналі зьняволенага былога міністра і амбасадара Міхаіла Марыніча дактары з адмысловай камісіі міністэрства аховы здароўя, якія агледзелі вязьня 15 лістапада. Пра гэта Радыё Свабода паведаміла жонка Міхаіла Марыніча Тацяна, якая сустракалася зь ім ў калёніі. Былы міністар і амбасадар Міхаіл Марыніч цяпер праходзіць курс лячэньня ў рэспубліканскім турэмным шпіталі пры менскай калёніі, дзе ён адбывае пакараньне пазбаўленьнем волі на 3,5 гады. Напачатку года Міхаіл Марыніч перанёс у калёніі інсульт, ад наступстваў якога не пазбавіўся дагэтуль.
Падрабязнасьці слухайце ў эфіры і чытайце пазьней на нашым сайце.
Падрабязнасьці слухайце ў эфіры і чытайце пазьней на нашым сайце.