Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пачаўся візыт прэзыдэнта ЗША Джорджа Буша ў Японію.


Токіё. Пачаўся візыт прэзыдэнта ЗША Джорджа Буша ў Японію. Выступаючы на шляху ў Токія на базе амэрыканскіх ваенна-паветраных сіл ў Алясцы, Джордж Буш абвінаваціў у безадказнасьці праціўнікаў вайсковай апэрацыі ў Іраку. Паводле ягоных словаў, апазыцыйная Дэмакратычная партыя выкарыстоўвае сытуацыю для палітычных гульняў, і яе дзеяньні дэмаралізуюць вайсковы кантынгент у Іраку. Пад час сваёй цяперашняй паездкі ў Азію Буш наведае Кітай, Манголію, а таксама Паўднёвую Карэю, дзе возьме ўдзел ў саміце Арганізацыі краінаў Азыяцка-Ціхаакіянскага супрацоўніцтва.
XS
SM
MD
LG