“Віцебскі пролетарый”, 1935 год:
“Трыкутнік фабрыкі “Сцяг індустрыялізацыі” арганізаваў урачысты вечар сустрэчы 11 удзельніц пераходу ў процівагазах з рабочымі і работніцамі фабрыкі. Пры літаральна перапоўненай зале быў утворан падрабязны навукова-тэхнічны разгляд пераходу. Устаноўлена, што дзяўчаты, працуючы ў процівагазах па 10 гадзін, пабілі ўсе існуючыя раней нормы і рэкорды для жанчын і ідуць у нагу з перадавымі байцамі Чырвонай Арміі (норма для жанчын работы ў процівагазе 1 гадзіна). Трыкутнік фабрыкі прэміраваў кожную ўдзельніцу пераходу па 200 руб.”.
“Вечерний Минск”, 1975 год:
“Жанчыны нашага гораду”. Так называецца новая экскурсія, прысьвечаная Міжнароднаму году жанчыны, арганізаваная Менскім бюро падарожжаў і экскурсіяў. Менчукі і госьці сталіцы змогуць пазнаёміцца з жыцьцём выдатных прадстаўніц беларускага народу, гістарычнымі мясьцінамі ў нашым горадзе… Экскурсія, разьлічаная на шырокае кола слухачоў сыстэмы палітасьветы, школ камуністычнай працы, сэмінараў прапагандыстаў і агітатараў, будзе цікавая кожнаму менчуку”.
“Имя”, 1995 год. Выступ А.Лукашэнкі на тэлеканале РТР:
“Я настойваю, каб члены Канстытуцыйнага Суду не за мяжу ехалі, а працавалі, адкручвалі свае рашэньні назад, калі памыліліся! Я памылак у Рэспубліцы Беларусь, у тым ліку і ў Канстытуцыйным Судзе, як глава дзяржавы дапусьціць не магу. Таму мушу сказаць, што ўсе рашэньні Канстытуцыйнага Суду, якія датычаць маіх указаў, у Рэспубліцы Беларусі выкананы ня будуць! Я ўжо падрыхтаваў адпаведныя распараджэньні выканаўчым органам улады. Так што ўсе ўказы прэзыдэнта дзейнічаюць і будуць дзейнічаць па ўсёй тэрыторыі Беларусі”.