БАГДАД. Найбуйнейшая суніцкая партыя ў Іраку заклікала скончыць з маштабнымі ваеннымі апэрацыямі войскаў кааліцыі й ірацкай гвардыі. У звароце Ісламскай партыі гаворыцца, што такія апэрацыі шкодзяць палітычнаму жыцьцю й бясьпецы краіны, ствараюць неспрыяльную атмасфэру перад парлямэнцкімі выбарамі 15 сьнежня. “Жыцьцё іракцаў ператварылася ў пекла” – гаворыцца з звароце. Міжтым прэзыдэнт і віцэ-прэзыдэнт Іраку мяркуюць, што вывад амэрыканскіх войскаў з краіны можа пачацца ўжо ў 2006 г.